З 1 па 28 лютага ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў Месячнік грамадзянска-патрыятычных спраў "Памятаем мінулае. Цэнім сучаснасць. Будуем будучыню".
На працягу правядзення Месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў у дзіцячым садзе нашы выхаванцы чыталі мастацкія творы на патрыятычную тэму і развучвалі вершы, прыказкі і прымаўкі аб арміі, адгадвалі загадкі аб ваенай тэхніцы, разглядалі ілюстрацыі па тэме, паглядзелі відэаролікі аб узброеных сілах РБ, даведаліся шмат цікавага аб ваенных прафесіях, што ў далейшым можа адыграць значную ролю ў выбары будучай прафесіі.
З дзецьмі былі праведзяныя заняткі "Ваенныя прафесіі", «Роды войскаў», гутаркі "Прафесіі нашых тат", "Ваенная тэхніка", "Для чаго патрэбная армія?".
Да святкавання "Дня абаронцы Айчыны" ў дзіцячым садзе адбылася выстава дзіцячага малюнка "Стаіць на варце Радзімы салдат", а ў музычнай зале была аформлена фотазона.
Не забыліся дзеці і пра сваіх любімых тат і дзядуляў, для іх яны падрыхтавалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Дзеці малодшай групы разам з выхавальнікам выпусцілі насценгазету да свята, у якой размясцілі фотаздымкі тат і ўсёй сваёй сям'і. Па гэтых фотаздымкам дзяўчынкі і хлопчыкі з вялікай цікавасцю і гонарам распавядалі пра сваіх блізкіх. Мэтай стварэння насценгазеты з'яўлялася выхаванне патрыятычных пачуццяў, гонар праз любоў і павагу да самых блізкіх; павысіць аўтарытэт бацькоў, ролю мужчыны ў жыцці дзяцей.
Выніковым мерапрыемствам стала спартыўнае свята, падчас якога дзеці дружна гулялі і спаборнічалі, паказваючы свой спрыт, трапнасць, сілу і цягавітасць.
Такім чынам, у ходзе правядзення Месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў рэалізоўваліся наступныя задачы: пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб Узброеных сілах нашай краіны, аб цяжкіх, але ганаровых абавязках - абараняць Радзіму, ахоўваць яе спакой і бяспеку; выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы;фарміраванне ў хлопчыкаў імкнення быць моцнымі, смелымі, стаць абаронцамі Радзімы; выхаванне ў дзяўчынак павагі да хлопчыкаў, як будучым абаронцам нашай краіны.