Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.03.2023

Ранішнік да 8 сакавіка "Кафэ "Вясновае".

  8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Міжнародны жаночы дзень мы вельмі любім, можа быць таму, што менавіта ў гэты час да нас прыходзіць вясна. 8 сакавіка прынята віншаваць усіх жанчын, асабліва мам, гаварыць ім цёплыя словы, дарыць кветкі і падарункі.

Напярэдадні гэтага свята выхаванцы 1 класа і старэйшай групы   нашага дзіцячага сада запрасілі сваіх матуль і бабуль у Кафэ "Вясновае".

У пачатку свята нашы дзеці афіцыянты пачаставалі нашых матуль салодкімі прысмакамі, а самі падрыхтавалі для іх святочны канцэрт. Дзяўчынкі і хлопчыкі танцавалі розныя танцы, гулялі ў цікавыя гульні, спявалі шмат прыгожых песень пра маму і бабулю.

У канцы свята ўсе дзеці падрыхтавалі падарункі сваім мамам і ўручылі іх . Усе засталіся задаволеныя гэтай святочнай сустрэчай у Вясновым кафэ.