Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2023

Пажарная бяспека

14 сакавіка у ДУА "Дзіцячы сад аг. Чудзін" прайшоў Дзень аховы працы па тэме: "Пажарная бяспека".

У рамках правядзення Дня аховы працы былі рэалізаваны наступныя мерапрыемствы:

- камісіяй па ахове працы быў праведзены інструктаж аб Правілах карыстання вогнетушыцелем;

- Выхавальнікі ў ходзе правядзення гутаркі "Запалкі дзецям не цацка!" падрабязна распавядалі дзецям пра прычыны ўзнікнення пажару і першасных сродках пажаратушэння, пра тое, якія страшныя наступствы могуць паўстаць, калі дзеці возьмуць у рукі запалкі. У малодшай групе праведена гутарка "Электрапрыборы. Як забяспечыць бяспеку", у ходзе якой асаблівую ўвагу звярнулі на правілы бяспечных паводзін з электранагравальным абсталяваннем і электрапрыборамі.

- прагляд мультфільмаў з наступным абмеркаваннем "Азбука бяспекі. Смяшарыкі", "Пажар";

 Не абышлося ў гэты дзень без творчасці. Дзеці малявалі фарбамі на тэму пажарнай бяспекі.

- З дзецьмі старэйшай групы і 1 класа былі праведзены спартыўныя гульні-эстафеты, прысвечаная правілам пажарнай бяспекі. Мэтай дадзенага мерапрыемства было замацаванне элементарных ведаў і ўменняў у паводзінах дзяцей пры ўзнікненні пажару; замацаванне ведаў дзяцей аб пажарнай бяспекі ў яркай, забаўляльна - гульнявой форме.

    Эстафету праводзілі ў спартыўнай зале. Спачатку дзеці праслухалі некалькі правілаў пажарнай бяспекі, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Далей нашых юных пажарных чакала эстафета, у якой ім трэба было бегчы з вядром і «тушыць умоўны пажар», знайсці неабходны для тушэння пажару прадмет сярод прапанаваных, скласці нумар пажарнай службы. Эстафета дзецям вельмі спадабалася, выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтве, гэтак жа прадэманстравалі свае веды ў галіне правільнага і няправільнага абыходжання з агнём, адказаўшы на шэраг пытанняў па гэтай тэме.