Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2023

Экалагічная акцыя "Шпакоўня - домік для птушак"

У нашай дашкольнай установе прайшла экалагічная акцыя «Шпакоўня – домік для птушак».

Мэтай акцыі было: фарміраванне ў дзяцей экалагічнай культуры і беражлівых адносін да птушынага свету роднай вёскі. Ўцягванне бацькоў выхаванцаў у працу па захаванні і ўмацаванні якасці навакольнага асяроддзя. Вясна - пара, калі ажывае прырода, расцвітаюць дрэвы, жывёлы прачынаюцца пасля зімовай спячкі, а птушкі прылятаюць з цёплых краін і радуюць нас сваім спевам. Добры падарунак птушкам - гэта шпакоўня. Менавіта таму мы вырашылі прыняць удзел у птушыных клопатах і пабудаваць нашым птушкам сябрам ўтульныя домікі – шпакоўні.

Нашы выхаванцы сумесна з бацькамі з радасцю прынялі ўдзел у гэтай акцыі, імі былі зроблены домікі для птушак. Усе шпакоўні былі размешчаны на тэрыторыі нашай установы адукацыі. Мы спадзяемся, што яны спадабаюцца птушкам, і нашы птушкі сябры вельмі хутка заселяцца ў свае новыя домікі і будуць радаваць нас сваім дзівосным спевам.

Дзякуй нашым бацькам за шпакоўні, якія яны вырабілі!