Сямейныя традыцыі - гэта духоўная атмасфера дома, якую складаюць распарадак дня, звычаі, уклад жыцця і звычкі яго насельнікаў. Сямейныя традыцыі даюць дзіцяці пачуццё ўпэўненасці ў навакольным яго свеце і абароненасці, настройваюць дзіця на аптымізм і пазітыўнае ўспрыманне жыцця, ствараюць непаўторныя дзіцячыя ўспаміны, пра якія маляня калі-небудзь будзе распавядаць сваім дзецям, дазваляюць дзіцяці адчуваць стабільнасць жыццёвага ўкладу.
27 красавіка ў нашым дзіцячым садзе адбыўся агульны бацькоўскі сход на тэму: «Сямейныя традыцыі».
Перад прысутнымі бацькамі спачатку с невялікім канцэртам выступілі дзеці старэйшай групы і 1 класа, якія расказалі пра сям'ю у сваіх вершах і песнях.
Далей выступіла загадчык установы адукацыі Барсукевіч Антаніна Уладзіміраўна, якая расказала бацькам, што такое маральнае, патрыятычнае і сямейнае выхаванне, у чым іх сутнасць.
Выхавальнік Рубанава Людміла Віктараўна правяла з бацькамі "Сямейную віктарыну".
Сход прайшоў у цёплай і давернай абстаноўцы. Усе ўдзельнікі бацькоўскага сходу засталіся задаволеныя ад зносін.