Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.06.2023

Экскурсія ў ПАВП №15 аг.Чудін

  Займальнай прыгодай для дзяцей заўсёды з'яўляюцца экскурсіі, а вось наведванне пажарнай часткі - гэта яшчэ і падарожжа ў свет цікавага, нязведанага.

  У рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню " выхаванцы аздараўленчага лагера адправіліся ў дзіўную і таямнічую прыгоду, якая прайшла ў ПАВП -15 аг.Чудзін. На тэрыторыі пажарнай часткі дзецям паказалі пакоі адпачынку і прыёму ежы, дзяжурную дыспетчарскую службу, якія вельмі здзівілі дашкольнікаў.

   Шмат цікавага дзеці даведаліся, наведаўшы боксы для тэхнікі. Пажарныя паказалі прадметы баявога адзення, пажарна-выратавальны інвентар, дазволілі прымерыць пажарную каску, пасля чаго яны аднадушна вырашылі, што калі вырастуць будуць пажарнымі, усе без выключэння, нават дзяўчынкі. Асаблівай увагі удастоіўся пажарны аўтамабіль, дзецям пашчасціла забрацца ў вялікую пажарную машыну і прадставіць сябе пажарнымі, якія спяшаюцца на дапамогу. 

  Дзеці атрымалі шмат незабыўных эмоцый. Развітваючыся, яны падзякавалі ратавальнікам за цікава праведзены час, а ратавальнікі пажадалі дзецям канікул без дыму і агню!