Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2023

Свята, прысвечанае Дню Маці

    Дзень маці - асаблівае свята, якое поўнае душэўнай цеплыні, бо ўсе дзеці краіны віншуюць самых дарагіх людзей на свеце - сваіх матуль!

  Традыцыйна 13 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята, прысвечанае Дню маці.

 Вясёлыя, музычныя ноткі святочнага канцэрта з удзелам выхаванцаў усіх узроставых груп дадалі далікатнага, радаснага настрою матулям. Дзеці з задавальненнем спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы для сваіх матуль.

    У завяршэнні мерапрыемства дзеці падарылі сваім каханым мамам сувенірныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.

    Свята прайшло вельмі ярка, цікава і трапятліва!

    Мамы выхаванцаў разам са сваімі дзецьмі змаглі зрабіць памятныя фота на тэматычнай фотазоне, аформленай да Дня маці.