Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.10.2023

Агульны бацькоўскі сход

  13.10.2023 у нашым дзіцячым садзе прайшоў агульны бацькоўскі сход.

  Загадчык Барсукевіч Антаніна Уладзіміраўна падзялілася з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў  планамі і перспектывамі развіцця дзіцячага садка, азнаёміла з сацыяльным стандартам і нормамі расходаў на навучанне і выхаванне аднаго выхаванца за 2022 год у нашай дашкольнай установе, з арганізацыяй прапускнога і ўнутрыаб'ектавага рэжыму ўстановы. Таксама было узнята пытанне па бяспецы дзяцей. З мэтай павышэння прававой культуры ў частцы адказнасці за выхаванне дзяцей, садзейнічання ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці бацькі былі азнаёмленыя з артыкулам №159 Крымінальнага кодэкса «Пакіданне ў небяспецы».

    На сход быў запрошаны загадчык Чудзінскай ААП Каўбовіч Ул.М., які звярнуў увагу на такія захворванні, як ВРВІ і грып, а таксама на меры прафілактыкі. Адзначыў, што найбольш эфектыўным, зручным і бяспечным сродкам прафілактыкі грыпу з'яўляецца вакцынацыя.  Лекар адказаў на пытанні, якія цікавілі бацькоў.

Бацькоўскі сход прайшоў у форме адкрытага дыялогу, падчас якога бацькі мелі магчымасць атрымаць поўную інфармацыю па пытаннях, якія цікавяць.