Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.10.2023

Дзень бацькі

Сёння, напярэдадні свята, ва ўсіх узроставых групах нашага дзіцячага сада прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных «Дню бацькі».     

Дзеці з цікавасцю слухалі расказ педагогаў пра гісторыю свята, адгадвалі загадкі пра татавы прафесіі, успомнілі, якімі рэчамі карыстаюцца таты.

Выхаванцы ўсіх груп зрабілі сваімі рукамі падарункі для тат, ўклалі ў іх часцінку сваёй дзіцячай душы і вялікую любоў да самага важнага роднага чалавека ў іх жыцці.

Віншуем усіх тат з Днём бацькі і жадаем ісці па жыцці смела, упэўнена, застаючыся прыкладам для сваіх дзяцей. Будзьце шчаслівыя і, самае галоўнае, здаровыя!