Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.10.2023

Фотавыстава “Наша дружная сям'я”

   У рамках «Тыдня бацькоўскай любові» выхавальнікі дзіцячага сада арганізавалі фотавыставу “Наша дружная сям'я”, у якой прынялі ўдзел бацькі. Яны прынеслі фатаграфіі сваёй сям'і.

 За час выставы «Наша дружная сям'я» ў дзяцей сфармаваўся станоўчы вобраз сям'і:

- дзеці лепш пазналі свае карані, даведаліся, што такое радавод, сям'я.

- у працэсе работы над выставай дзеці бліжэй пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі, асаблівасцямі сямейнага выхавання. 

 Дзякуючы гэтаму ўмацаваліся дзіцяча-бацькоўскія адносіны, пашырыўся кругагляд, і ўзбагаціўся слоўнікавы запас дзяцей. Бацькі з назіральнікаў пераўвасобіліся ў актыўных удзельнікаў жыцця дзяцей у дзіцячым садзе.

                Дзякуем усім бацькам, якія прынялі ўдзел у выставе!