Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.10.2023

Восеньская прагулка

Восень - гэта выдатны час года ва ўсіх сваіх праявах.

У гэтыя яшчэ цёплыя дзянькі дзеці нашага дзіцячага садка актыўна праводзяць на прагулцы. Падчас восеньскіх прагулак выхавальнікі стараюцца паказаць дзецям з'явы прыроды у натуральных умовах, фармуючы ўяўленні аб раслінах, жывел, аб працы чалавека.

На прагулцы дзеці вучацца прыглядацца, прыкмячаць асаблівасці прыроды, што спрыяе іх выхаванню назіральнасці і дапытлівасці. Таксама прагулкі ў гэты час года для дашкольнікаў маюць вялікае аздараўленчае значэнне.

Не забываюць дзеці і гуляць, весяліцца, рабіць лістапад, збіраць прыгожае лісце ў букеты, каштаны для будучых вырабаў.