Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.11.2023

Восеньскія вожыкі

Восень - гэта дзіўна прыгожая пара, калі дрэвы мяняюць свой нарад і рыхтуюцца расстацца з ім да вясны. У гэты час года прыемна пагуляць у парку або ў садзе, пашамацець  апалым лісцем.

Восень зачароўвае і дзяцей, і дарослых, і цяжка ўтрымацца, каб не сабраць букет з рознакаляровых лістоў. А яшчэ лісце - гэта выдатны матэрыял для стварэння дзіўных прыгожых аплікацый.

Вось і мы з дзецьмі здзейснілі прагулку па тэрыторыі дзіцячага сада, разглядзелі ўборы дрэў, звярнулі ўвагу на разнастайнасць апалага лісця (іх форму, колер, памер). Дзеці з задавальненнем гулялі з лісцем, збіралі букеты.

Пасля прагулкі выканалі  аплікацыю "Вожык з восеньскіх лісточкаў". Заняткі аплікацыяй з прыроднага матэрыялу дапамагаюць развіць у дзяцей любоў да прыроды, выхаваць беражлівыя адносіны да яе. Ствараючы карцінку, дзеці параўноўваюць натуральныя прадметы з іх выявамі, вучацца бачыць глыбіню прыроды. Пры гэтым у дзяцей развіваецца творчае ўяўленне,  пачуццё эстэтыкі, рытму, колеру, уменне працаваць дакладна і акуратна.