Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.11.2023

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Восень - цудоўная пара, якая багатая яркімі фарбамі, славіцца ураджаем гародніны і садавіны. Менавіта восенню, у трэцюю нядзелю лістапада, штогод у нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Напярэдадні гэтага свята нашы дашкаляты разам з выхавальнікамі падрыхтавалі для работнікаў ААТ "Будча" невялікае святочнае выступленне, у якім павіншавалі працаўнікоў з іх прафісійным святам.

Дзеці з задавальненнем п'юць малако і ядуць прадукты роднага краю, якія трапляюць на нашы сталы, у першую чаргу, дзякуючы нялёгкай працы сельгасработнікаў.

Жадаем вам поспехаў і працвітання ў вашай нялёгкай працы.