Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.11.2023

Тыдзень энергазберажэння

"Эканомія і беражлівасць - клопат кожнага!"- пад такім дэвізам у нашай дашкольнай установе прайшоў Тыдзень энергазберажэння.

   У рамках правядзення тыдня энергазберажэння з выхаванцамі дзіцячага сада праведзена шмат пазнавальных мерапрыемстваў, накіраваных на эканомію энергетычных рэсурсаў, на атрыманне выхаванцамі адпаведнай іх узросту інфармацыі аб энергіі і энергетычных працэсах, крыніцах энергіі і іх ролі ў жыцці чалавека, правілах эфектыўнага і эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў.

         На працягу тыдня праведзены наступныя мерапрыемствы:

- гутаркі: "Знаёмімся з правіламі энергазберажэння", "Нашы памочнікі - электрапрыборы", "Адкуль да нас прыходзіць электрычнасць", "Для чаго людзям патрэбныя электрычнасць, вада і чаму іх трэба берагчы?»;

- дыдактычныя гульні: "Дзе жыве электрычнасць", "Добра-дрэнна", "Чацвёрты лішні";

прагляд відэаролікаў "Фіксікі - саветы. Як берагчы электраэнергію", "Што такое крыніцы энергіі?", "Электрычнасць";

- заняткі: Адукацыйная галіна "Выяўленчае мастацтва (аплікацыя)  "Лямпачка" (старэйшая група);

  Дзеці малодшай групы з выхавальнікам вырабілі плакат пад назвай "Беражы электраэнергію».

   Таксама ў дзіцячым садзе прайшла выстава "Новае жыццё старых рэчаў", мэтай якой было звярнуць увагу на праблемы захавання навакольнага асяроддзя. Практычна кожны дзень мы выкідваем пластыкавыя бутэлькі, упакоўкі ад прадуктаў, скрынкі, трубачкі, газеты, фанцікі, засмечваючы гэтым навакольнае асяроддзе. Многае з гэтага можа атрымаць новае прымяненне, стаўшы дзіцячай падзелкай, карыснымі рэчамі для гаспадынь ці прадметамі дэкора.


  У рамках  Тыдня энергазберажэння была таксама арганізавана праца з бацькамі: у бацькоўскіх кутках  нашай дашкольнай установы размешчаны памяткі і інфармацыя па энергазберажэнню.

                  Тыдзень энергазберажэння быў цікавым, пазнавальным і запамінальным.