Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.11.2023

Ліст пра Беларусь

20 лістапада на базе ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства "Ліст пра Беларусь".

Яго мэта – пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў аб гістарычным мінулым нашай Радзімы, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванне ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, яе народ і культуру талерантнасці.

Дзеці ў гульнявой форме здзейснілі падарожжа па Беларусі. Падчас падарожжа  ў інтэрактыўнай гульні "Адгадай сімвалы Беларусі" дзеці з непадробнай цікавасцю распавядалі, чым адметныя дзяржаўныя сцяг і герб, арнамент, ручнік, бусел, васілёк, Белавежская пушча, бульба, Брэсцкая крэпасць-герой.

Дадзеныя мерапрыемствы дапамагаюць развіць цікавасць і павагу да сваёй краіны, выхоўваюць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваюць любоў да сваёй Радзімы. Беларусь - краіна гасцінная, якая заўсёды працягне руку дружбы мірным народам.