Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2023

Як мы ёлку упрыгожвалі!

   Новы год - гэта час чараўніцтва, усмешак і шчасця. У гэтае свята кожны можа паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, зачаравальнага і, несумненна, незабыўнага. Асаблівыя пачуцці гэтае свята выклікае ў дзетак: падарункі, добры дзядуля Мароз, агеньчыкі паўсюль і шмат-шмат радасці і весялосці!

 Упрыгожванне ёлкі - непарушная традыцыя самага светлага і радаснага свята. Прадчуванне і адчуванне свята прыходзяць у той момант, калі з'яўляецца скрынка з ёлачнымі цацкамі. Ні для каго не сакрэт, што настрой і агульная атмасфера свята непасрэдна залежаць ад таго, наколькі прыгожай будзе навагодняя ёлка.

На тэрыторыі нашага дзіцячага сада з'явілася маленькая ёлачка. Мы вырашылі ўпрыгожыць яе разам з дзецьмі.

Зараз наша ёлачка выглядае незвычайна святочна, а ў навагоднім уборы - проста казачна!