Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.12.2023

Акцыя "Пакарміце птушак зімой"

    Зімовы час - гэта не толькі вясёлыя святы, ажыўленае катанне з горак, гульня ў снежкі, але і моцныя маразы з пранізлівым ветрам. У халодную пару года перад зімуючымі птушкамі паўстае жыццёва важнае пытанне: як пракарміцца. Даступнай ежы становіцца значна менш, але патрэба ў ёй узрастае. Часам натуральны корм становіцца практычна недаступным, таму многія птушкі не могуць перажыць зіму і гінуць.

   У сучасных умовах праблема экалагічнага выхавання дашкольнікаў набывае асаблівую вастрыню і актуальнасць. Менавіта ў перыяд дашкольнага дзяцінства адбываецца фарміраванне экалагічнай культуры. Таму вельмі важна абудзіць у дзецях цікавасць да жывой прыроды, выхоўваць любоў да яе, навучыць берагчы навакольны свет.

   Таму мы правялі ў нашым дзіцячым садзе акцыю " Пакарміце птушак зімой!". У ходзе яе, выхавальнікі сумесна з дзецьмі размясцілі кармушкі на тэрыторыі дзіцячага саду. Кожны дзень мы назіраем за птушкамі, дзеці прыносяць з дому разнастайны корм для птушак: проса, грэчку, насенне сланечніка.