Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.12.2023

Квэст - гульня "Бяспека - гэта важна!"

З выхаванцамі старэйшай групы прайшла квэст - гульня "Бяспека-гэта важна!"

Каб праверыць свае веды аб правілах бяспекі, дзеці адправіліся ў падарожжа. Спыняючыся на розных станцыях, яны выконвалі заданні, гулялі ў дыдактычныя гульні, тым самым замацоўвалі свае веды аб дарожнай бяспецы, пажарнай бяспецы, бяспецы дома.

На першай станцыі "Асцярожна, пажар" дзеці ў дыдактычнай гульні ўспомнілі, калі агонь можа быць сябрам, а калі ворагам. Таксама патрэніраваліся ў выкліку пажарных калі здарыўся пажар.

На другой станцыі "Дарожная бяспека" выхаванцы па малюнках вырашалі "дарожныя сітуацыі".

На трэцяй станцыі "Адзін дома" дзеці ўспомнілі казкі, дзе героі засталіся дома адны і аналізавалі прыгоды, якія з імі здарыліся. Для замацавання правіл, што чужым незнаёмым людзям дзверы адчыняць нельга, выхавальнік правяла з дзецьмі гульнявы трэнінг.

На чацвёртай станцыі "Бяспека на вуліцы" дзеці складалі карцінкі, на якіх адлюстраваны небяспека, якая можа здарыца на вуліцы. 

У ходзе квэст-гульні "Бяспека – гэта важна!" за выкананне кожнага задання дзеці збіралі падказкі, якія неабходныя для выканання апошняга задання.  Калі заданні ўсе былі выкананыя, дзеці атрымалі салодкія прызы, добры настрой і каштоўныя веды якія вельмі спатрэбяцца ў жыцці.