Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.12.2023

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху

21 снежня ў нашай дашкольнай установе быў праведзены Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху, які быў прысвечаны Дарожнай бяспецы ў зімовы перыяд.

    Ў пачатку зімы надвор'е зменлівае, то прыйдуць замаразкі, то прыйдзе адліга. А гэта выдатныя ўмовы для галалёду.

  З дзецьмі старэйшай групы была праведзена пазнавальная гутарка "Правілы бяспекі дарожнага руху зімой", падчас якой дзеці даведаліся аб небяспечных сітуацыях падчас галалёдзіцы. Пазнаёміліся з правіламі бяспекі: не бегаць, ісці спакойным, дробным крокам, глядзець пад ногі, а лепш абыйсці бокам слізкую і небяспечную дарожку. А калі хтосьці ўпаў, то аказаць дапамогу, дапамагчы падняцца і паклікаць дарослых.

Таксама, для замацавання атрыманых ведаў, дзеці паглядзелі мультфільм "Азбука бяспекі на дарозе зімой"

 Сістэматычнае абмеркаванне з дашкольнікамі магчымых небяспечных сітуацый дапамагае засвоіць правілы бяспечных паводзін. Каб прадухіліць выпадкі траўматызму, трэба быць максімальна уважлівым і асцярожным! Наша задача - сфарміраваць у дзяцей вопыт бяспечных паводзін, які дазволіць прадбачыць небяспеку і па магчымасці пазбягаць яе.