Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.01.2024

Калядкі

Стала добрай і добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садку праводзіць калядкі, якія сёлета прайшлі 12-га студзеня.

Такое свята знаёміць дзяцей са старажытнымі традыцыямі і абрадамі Беларусі, выхоўвае пачуццё калектывізму, дружбы, радасці, зносін.

Дзецям вельмі спадабалася свята, дзе яны ў народных касцюмах удзельнічалі ў традыцыйных народных гульнях, вадзілі карагоды, выконвалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія  ўслаўлялі гаспадароў за шчодрасць, гасціннасць.

Гаспадынька частавала дарагіх гасцей прысмакамі і беларускімі нацыянальнымі стравамі. Выдатны эмацыйны настрой дзецям падарыла "Каза", як сімвал багацця, урадлівасці. Ёсць старажытнае павер'е, што да каго Каза прыйдзе, будзе шчасце ў доме і вялікі ўраджай. Гэтае свята зрабіла незабыўныя ўражанні ў дзяцей . Яно атрымалася вясёлым, шумным і цікавым!

Такія мерапрыемствы дазваляюць дзецям адчуць усё хараство народных святаў, далучае дзяцей да народных традыцый.