Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.03.2024

Ранішнікі, прысвечаные святу 8 сакавіка

Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка - гэта цудоўнае свята, якое напаўняе свет добрымі ўсмешкамі, шчырымі прызнаннямі ў каханні нашым мамам, бабулям, сёстрам. Няма нічога лепш на гэтым свеце ласкавага дотыку матчыных рук, іх мудрага добрага слова. Яны ствараюць ўтульнасць у доме, напаўняюць жыццё сваіх родных і блізкіх любоўю, нясуць прыгажосць і пяшчоту, саграваюць душэўным цяплом, дзеляцца сваім пазітывам і натхняюць на перамогі.

Мерапрыемствы, прысвечаные гэтаму першаму вясноваму святу ў нашым дзіцячым садзе  прайшлі ва ўрачыстай і радаснай атмасферы.

Маленькія дзеткі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў такім цудоўным свяце: яны вельмі кранальна і міла чыталі вершы пра маму і бабулю, вельмі шчыра, непасрэдна і з любоўю спявалі песні, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях разам з матулямі, весела танцавалі  танцы.

А таксама дзеці падарылі каханым матулям падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Свята даставіла ўсім шмат радасці і прыемных уражанняў.