Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.03.2024

Дзень Канстытуцыі

   15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь.

  Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў святочны дзень, а пачаўся ён з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

  Дзеці  азнаёміліся з паняццем "закон", "парадак", "права", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб. Былі праведзены гутаркі, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці, гулялі ў дыдактычныя гульні "Назаві вобласці Беларусі", "Пакажы на карце Беларусь", "Збяры герб", "Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь".

   Выхаванцы таксама замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і зрабілі калектыўную працу "Я маю права!» 

   Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і вялікага шчасця! Са святам!