9 мая — свята вельмі значнае для кожнага жыхара нашай краіны. Усе людзі, якія жылі ў тыя страшныя гады, ўнеслі вялікі ўклад у Вялікую Перамогу, чым заслужылі вечную памяць і прызнанне нашчадкаў.
У рамках святкавання гэтай вялікай даты, у нашым дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства "Ведаем, памятаем, ганарымся...", прысвечанае Дню Вялікай Перамогі. Яно было падрыхтавана з мэтай фарміравання ў дзяцей ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне, узбагачэння ведаў дашкольнікаў пра гісторыю сваёй краіны, выхавання пачуцця гонару за гераізм нашага народа. Свята атрымалася вельмі ўрачыстым і запамінальным.
Самае галоўнае – дзеці вельмі многае даведаліся і пра вайну, і пра ветэранаў, і пра трагічныя старонкі ў гісторыі нашай краіны. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну перадаецца з пакалення ў пакаленне. І мы павінны ўсімі сіламі захаваць яе!
Таксама напярэдадні вялікага свята была арганізавана акцыя з дзецьмі - ускладанне кветак да помніка, дзе аддалі даніну павагі ўсім салдатам, якія не вярнуліся з вайны, усім, хто загінуў у баях і не дажыў да сённяшняга дня.




