5 верасня у нашым дзіцячым садзе прайшла вучэбная эвакуацыя.
Для павышэння ведаў дзяцей у галіне пажарнай бяспекі, а таксама для праверкі дзеянняў педагагічных супрацоўнікаў у выпадку ўзнікнення пажару праводзяцца навучальныя трэніроўкі, лекцыі і заняткі, арганізоўваецца эвакуацыя дзяцей і персаналу.
Вучэбная эвакуацыя пачалася з апавяшчэння пажарнай сігналізацыі ў памяшканнях будынка дзіцячага садка.
Пачуўшы гукавую сірэну, выхавальнікі пабудавалі дзяцей і вывелі іх на вуліцу, пасля чаго дзеці былі адведзены на бяспечную адлегласць ад будынка дзіцячага сада, выхавальнікі палічылі дзяцей і далажылі загадчыку дзіцячага садка. Усе дзейнічалі зладжана, хутка, без панікі, адной дружнай згуртаванай камандай.
