17 верасня ў гонар Дня народнага адзінства ў нашым дзіцячым садзе прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства для выхаванцаў старэйшай групы "Толькі разам мы адзіныя!"
Мэтай мерапрыемства з'яўлялася фарміраванне гонару і павагі да Радзімы, усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь; выхаванне пачуцця патрыятызму.
Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётамі, памятаць пра подзвіг нашага народа - усе гэтыя якасці трэба выхоўваць у дзяцей з дашкольнага ўзросту. Хай у нашым жыцці кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом, а над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба!


