Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.09.2024

Адзіны дзень бяспекі

26 верасня 2024 года ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

У рамках Адзінага дня бяспекі ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі мэтанакіраваныя прафілактычныя мера-прыемствы па фарміраванні культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

Педагогі расказалі дзецям, да чаго можа прывесці свавольства з агнём, нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі, замацавалі правілы ў дыдактычных гульнях.


З супрацоўнікамі дзіцячага саду праведзена навучанне правілам паводзін, парадку дзеянняў і асноўным спосабам абароны ад надзвычайных сітуацый, аказання першай медыцынскай дапамогі.

Таксама з выхаванцамі і супрацоўнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі на практыцы адпрацаваны дзеянні пры эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі на выпадак пажару.