Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.10.2024

Каштанавая прагулка

  На тэрыторыі нашага дзіцячага саду растуць каштаны і кожную восень яны дораць нам выдатны матэрыял для гульняў.

  Дзеці кожны дзень наровяць сабраць іх падчас прагулкі усё да аднаго, набіць поўныя кішэні і панесці дадому. Як жа можна каштаны не збіраць, бо яны такія прыгожыя, бліскучыя, гладкія і прыемныя навобмацак? А ці можна з імі гуляць? Так! З каштанамі можна прыдумаць шмат гульняў, што вельмі карысна для развіцця дробнай маторыкі, лагічнага мыслення, увагі, уседлівасці.

  Таму мы зладзілі для дзяцей "Каштанавую прагулку", падчас якой для хлопчыкаў і дзяўчынак былі арганізаваны карысныя і цікавыя забавы з каштанамі. Дзеці з задавальненнем выкладвалі з каштанаў ўзоры, развівалі фізічныя якасці ў гульні «Патрап у цэль».

 Гульні з каштанамі развіваюць адчуванні, арыентоўку ў прасторы, фізічныя навыкі, фантазію, мысленне і ўменне працаваць у камандзе, а таксама ўменне знаходзіць сабе занятак на прагулцы.

        Прагулка атрымалася вельмі займальнай, пазнавальнай і цікавай!