Агонь - гэта вельмі небяспечна! Ён можа прычыніць боль, спаліць рэчы і нават разбурыць дом. Таму важна ведаць, як правільна звяртацца з агнём і як сябе паводзіць, калі здарыўся пажар.
З дзецьмі малодшай групы была праведзена пазнавальная гутарка, падчас якой, дзеці ўспомнілі, што агонь павінен быць толькі ў спецыяльных "дамах" - камінах, печах, плітах. Таксама дзеці ўспомнілі правілы пажарнай бяспекі. Свае веды яны замацавалі ў дыдактычных гульнях.
Дзеці вельмі цікаўныя, таму важна пастаянна сачыць за імі і тлумачыць правілы бяспекі!
