Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.11.2024

Тыдзень энергазберажэння

У рамках правядзення Тыдня  энергазберажэння з выхаванцамі нашай установы адукацыі праведзена шмат пазнавальных мерапрыемстваў. У ходзе гэтых мерапрыемстваў педагогі нагадалі дзецям і іх бацькам самыя простыя спосабы эканоміі энергарэсурсаў.

    Выкарыстоўваліся разнастайныя формы работы з дзецьмі:

-  З выхаванцамі  праведзены гутаркі: "Адкуль да нас прыходзіць электрычнасць""Выключайце святло""Захаванне рэжыму працы электрапрыбораў".

- праведзены тэматычныя заняткі "Дзе ў нашым садзе жыве электрычнасць?" (малодшая група), "Эканомце электраэнергію" (старэйшая група);

-  створана выстава дзіцячых малюнкаў;

- дзеці старэйшай групы прагледзелі відэаролікі "Як берагчы электраэнергію", "Што такое крыніцы энергіі";

- выхаванцы гулялі ў дыдактычныя гульні: "Збяры карцінку", "Знайдзі лішні прадмет","Чацвёрты лішні", "Рознакаляровыя лямпачкі"

- дзеці 1 класа стварылі выставу рэчаў, створанных з непатрэбных адходаў.

   Такія мерапрыемствы фармуюць у дзяцей ўстойлівую матывацыю да энергазберагальнага ладу жыцця, развіваюць уменне пісьменнага зносін з энергетычнымі рэсурсамі, навучаюць простым прыёмам энергазберажэння ў побыце.

    Тыдзень энергазберажэння быў цікавы, пазнавальны і запамінальны.