Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.11.2024

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

З мэтай прафілактыкі дарожна - транспартнага траўматызму сярод выхаванцаў дзіцячага сада і іх бацькоў, 21 лістапада Адзіны дзень бяспекі у нашым дзіцячым садзе прайшоў пад дэвізам "Флікер - наш надзейны сябар".

У гэты дзень з выхаванцамі старэйшай групы была праведзена гутарка "Будзь прыкметны ў цемры!", у якой дзеці ўспомнілі што такое "Флікер",  якія яны бываюць, як іх насіць і навошта; дыдактычныя гульні "Правільна - няправільна", "Правілы пешахода", а таксама  прагледжана прэзентацыя "Правілы паводзін на дарозе ў цёмны час". 

У бацькоўскіх кутках была размешчана інфармацыя аб святлоадбівальных элементах. Таксама дзеці раздалі сваіх бацькам памяткі з рэкамендацыямі замацаваць на вопратцы дзіцяці флікеры, бо яны зніжаюць рызыку наезду аўтамабіля на пешахода ў цёмны час сутак.

Мы спадзяемся, што дарослыя задумаюцца пра важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў, і перад пачаткам руху ў цёмны час сутак абавязкова надзенуць флікеры сабе і сваім дзецям.