Новы год - свята дарослых і дзяцей. Гэта чаканне цуда, казкі, падарункаў.
Падрыхтоўка да сустрэчы Новага года ў малодшай групе нашага садка пачалася з задавальненнем. Па традыцыі напярэдадні свята ўпрыгожваюць ёлку. Дзеці з цікавасцю вешалі цацкі на нашу прыгажуню. Нават самыя маленькія не засталіся збоку.
На занятку "Выяўленчае мастацтва" дзеці разам з выхавальнікам склеялі ланцужок з рознакаляровых палосак паперы. І ўсе дружна прымацавалі да двярэй снегавіка.
Новы год - гэта самае чароўнае, яскравае свята для маленькіх выхаванцаў.





