Зіма доўгачаканая і любімая пара года для дзяцей. Бо ўсё вакол ператвараецца ў казачную краіну. Будынак дзіцячага садка ўпрыгожаны навагоднімі атрыбутамі і рознакаляровымі гірляндамі. Таксама ў двары стаіць прыгажуня-ёлка, якая вітае ўсіх, хто наведвае сад. Можна доўгі час стаяць і любавацца гэтай прыгажосцю.
Румяныя шчочкі, блакітныя вочы і выдатны настрой - такі вынік прагулкі зімой.


