Навагоднія святы - гэта казачны час не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Бо гэта выдатная магчымасць успомніць сваё дзяцінства, павесяліцца ад душы, а яшчэ зблізіцца з дзецьмі і стаць для іх сапраўднымі сябрамі.
З выхаванцамі нашага дзіцячага сада ярка і палымяна прайшлі навагоднія ранішнікі!
Дашкольнікі спявалі песні, вадзілі карагоды каля ёлкі, танцавалі, распавядалі вершы. Ну і вядома, які ж Новы Год без Дзеда Мароза і Снягуркі! Дзед Мароз гуляў з дзецьмі ў розныя гульні, танцаваў, жартаваў. Кожны праявіў сябе як сапраўдны артыст. І ў канцы свята выхаванцы атрымалі ад Дзеда Мароза доўгачаканыя навагоднія падарункі.
Навагоднія прадстаўленні прайшлі вельмі весела, падарылі ўсім яркія незабыўныя ўражанні на цэлы год!









