Вось і выпаў доўгачаканы снег, усю зямлю і ўсё навокал ахінула снежнае покрыва. І колькі радасці і зімовых забаў прынесла зіма дзецям.
На прагулцы з маленькімі выхаванцамі мы назіраем за зімовым надвор'ем, адзначаем усе прыгажосці зімовай прыроды - гэта свежае паветра, прыгожыя дрэвы, іскрыстыя сняжынкі.
На вуліцы мы гуляем у рухомыя гульні, лепім снегавікоў.
Адным словам, на прагулцы дзеці не сумуюць, у іх мноства спраў. Ды і здароў'ю гэта на карысць.



