З 10 па 14 лютага ў нашым дзіцячым садзе праходзіць Тыдзень пажарнай бяспекі.
На працягу тыдня выхавальнікі удакладняюць, сістэматызіруюць і паглыбляюць веды дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі. Ва ўсіх узроставых групах праводзяцца розныя мерапрыемствы па тэме: пазнавальныя заняткі, гутаркі, дыдактычныя гульні, чытанне мастацкай літаратуры, прагляд мультфільмаў і г.д.







