Усім вядома, што самае лепшае адкрыццё - гэта тое, якое дзіця робіць само. Свет вакол сябе выхаванцы пазнаюць практычна.
Менавіта таму выхавальнікі разам з дзяцьмі вырашылі пасадзіць у сваіх групавых пакоях "Агарод на падаконніку" і даглядаць яго. Рабяты самі працавалі, з задавальненнем сеялі насенне, палівалі вадой, ставілі ў шклянкі цыбулю, каб на працягу часу назіраць за ростам і развіццём раслін.
Дзеці малодшай групы паставілі ў вазу ветачкі бярозкі, каб бачыць як з'яўляюцца пупышкі і лісточкі.
У выніку такой дзейнасці выхаванцы атрымаюць новыя веды аб раслінах, вучацца даглядаць іх, у дзяцей развіваецца ўменне аналізаваць, рабіць простыя высновы, параўноўваць.








