Канстытуцыя - гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны і кожны чалавек мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.
На пярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Святочны дзень пачаўся з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Ва усіх узроставых групах прайшлі гутаркі і заняткі, у ходзе якіх, дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння асноўнага закона нашай краіны, з правамі і абавязкамі, прапісанымі ў ёй, замацавалі веды аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь (сцяг, гімн, герб).
З дашкольнага ўзросту неабходна выхоўваць пачуццё павагі да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, любові да сваёй Радзімы, выхоўваць маральныя якасці і добразычлівыя адносіны да дарослых і да аднагодкаў.
Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і вялікага шчасця! Са святам!



