Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.03.2025

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

20 сакавіка ў нашай дашкольнай установе чарговы раз прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

 У мэтах павышэння эфектыўнасці папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, забеспячэння якасці навучання дзяцей бяспечным паводзінам на дарогах, знаёмства з правіламі дарожнага руху і дарожнымі знакамі, у нас праводзіліся наступныя мерапрыемствы:

- Гутарка "Святлафор і яго сігналы" (малодшая група);

- Гутарка "Пешаход і яго паводзіны на вуліцы" (старэйшая група);

- Чытанне твораў: М. Манакова "Вучымся пераходзіць дарогу","Я пешаход", "Правілы бяспекі", "Як не патрапіць у бяду", С. Маршака "Святлафор";

Заняткі па адук.галіне "Выяўленчае мастацтва": "На вуліцах горада" (старэйшая група).

  Праз мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дзіцячай установе,  мы стараемся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а так жа фарміраваць у дзяцей неабходныя прадстаўлення, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.