У рамках тэматычнага тыдня і ранняй прафарыентацыі ў малодшай групе была арганізавана сюжэтна – ролевая гульня «Бальніца».
У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з дзейнасцю медыцынскага персаналу; замацавалі назвы медыцынскіх інструментаў. Такая гульня выхоўвае чулае, уважлівае стаўленне да хворага, дабрыню і спагадлівасць; павагу да прафесіі доктара, фармуе ўменне творча развіваць сюжэт гульні, выкарыстоўваючы прадметы-намеснікі, спрыяе ўзнікненню ролевага дыялогу.
Гульнявая дзейнасць даставіла вялікую радасць дзецям, усе былі захопленыя гульнявым працэсам.