Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.04.2025

Дзень Касманаўтыкі

З даўніх часоў Космас прыцягваў людзей сваёй загадкавасцю і нязведанасцю. І вось ужо больш за паўстагоддзя вядуцца даследаванні ў галіне космасу. Шмат загадак тоіцца ў гэтым бясконцай прасторы, і кожны з нас не раз задумваўся – што акружае нашу малюсенькую планету ў касмічных прасторах? І хоць заваяванне космасу - загадкавае падарожжа чалавецтва, якое знаходзіцца ў самым пачатку свайго шляху, мы ведаем, што космас — гэта слаўная гісторыя і перспектыўная будучыня.

12 красавіка – Дзень касманаўтыкі, сусветнае свята, усталяванае ў гонар першага палёту чалавека ў космас - грамадзяніна нашай краіны. Гэтая тэма таксама прыцягальная для дзяцей, як і дарослых, бо космас – гэта прыгажосць, гэта таямнічасць, новыя веды і прастор для фантазіі.

Штогод у нашай установе адукацыі праходзіць Тэматычны дзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі.

На працягу дня дзеці чыталі вершы, глядзелі пазнавальныя мультфільмы. Для пашырэння кругагляду ў групах былі выкарыстаныя ілюстрацыі аб планетах, касманаўтах, спадарожніках, сузор'ях. У кніжны куток унесены кнігі на дадзеную тэму. У гутарках з педагогамі дзеці даведаліся пра чалавека, які заваяваў касмічную прастору - Юрыі Гагарыне, першай жанчыне касманаўце Валянціне Церашковай, пра тое, як чацвераногія сябры чалавека праклалі шлях да зорак, пра планеты.

Даведаўшыся шмат цікавага пра сусвет, дзеці адлюстроўвалі ў мастацка-прадуктыўнай дзейнасці.

Раскрыццё сутнасці такой падзеі спрыяе развіццю патрыятычных пачуццяў дашкольнікаў, дазваляе дзецям усвядоміць асабістую датычнасць да жыцця Радзімы. Даведаўшыся пра адкрыцці ў галіне гэтай навукі, дзеці пранікаюцца пачуццём гонару і павагі да сваёй краіны, яе культуры, да суайчыннікаў, якія ўпарта імкнуцца да мэты, з невычэрпнай моцай пазнання і гарачай любоўю да Радзімы..

Мы ўпэўненыя, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць выхаванню дапытлівых і творчых асоб!