Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў , шумных святаў, цікавых гульняў і спаборніцтваў. Арганізацыя дня здароўя з'яўляецца універсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх — гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі.
Дзень здароўя ў нашай установе пачаўся з ранішняй гімнастыкі. На працягу дня ва ўсіх групах прайшлі гутаркі на тэму карыснай ежы і здаровага ладу жыцця, чытанне вершаў, прыказак і загадак пра здароўе.
Скончыўся дзень здароўя спартыўнымі спаборніцтвамі выхаванцаў. Дзеці спаборнічалі ў розных эстафетах. Спорт і рух даставілі ўсім велізарную радасць, добры настрой і пазітыўны эмацыйны настрой.





