Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.04.2025

Тэматычны дзень, прысвечаны святу Першае мая

У старэйшай групе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны святу Першае мая. Дзеці даведаліся пра значэнне гэтага дня, яго гісторыю і традыцыі і чаму гэтае свята так важнае.

Дзень пачаўся з цікавай гутаркі і прагляду прэзентацыі пра вясну і працу людзей. Дзеці даведаліся, што Першае мая - гэта дзень, калі мы адзначаем працу і дасягненні людзей. А таксама, што ў розных краінах гэты дзень святкуецца па-рознаму, але ўсюды ён сімвалізуе надзею, адзінства і імкненне да міру. Мы гулялі ў гульні: "Адгадай, што гэта?"- дзеці павінны былі вызначыць, якія прадметы звязаныя з працай і вясной. Таксама для дзяцей была арганізавана Творчая майстэрня, дзе дзеці стваралі калектыўную працу да Першага мая. Выкарыстоўваючы яркія фарбы і нетрадыцыйныя метады яны малявалі кветкі, галубы, шары.

Для замацавання атрыманых ведаў, прапанавалі карцінкі па якіх дзеці распавялі пра тое, што яны даведаліся пра свята . Гэта дапамагло ім лепш запомніць інфармацыю і выказаць свае думкі. Тэматычны дзень прайшоў у цёплай і прыязнай атмасферы . Спадзяёмся, што дзеці не толькі даведаліся пра свята Першае мая, але і запомняць яго як дзень вясны, дружбы і працоўных дасягненняў.