Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.05.2025

Дзень сям'і

15 мая адзначаецца адно з самых светлых і радасных святаў- Міжнародны дзень сям'і.

Сям'я, у якой мы нараджаемся або якую ствараем самі разам з каханым чалавекам, – гэта самая галоўная складнік нашага жыцця. Бо ўсе мы імкнемся да любові і вернасці, да падтрымкі і хатняй утульнасці. Што можа быць важней у жыцці кожнага чалавека, чым яго самыя родныя і блізкія людзі!

У рамках святкавання Міжнароднага дня сям'і 15 мая ў ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Гутарка "Сям'я важная, сям'я патрэбна", Загадкі пра сям'ю, чытанне мастацкай літаратуры, разглядванне ілюстрацый,  дыдактычныя гульні, маляванне "Мая сям'я", стварэнне паштовак, - усё гэта спрыяла выхаванню ў дзяцей каштоўнасных адносін да сям'і.

Сям'я - гэта самае ўтульнае і цёплае, што ёсць у чалавека.