Сёння у дзіцячым садку прайшоў урок пажарнай бяспекі "Давайце не сварыцца з агнём".
Галоўнай задачай гэтага занятку было навучыць дзяцей правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.
Гутарка дапамагла дзецям узгадаць правілы пажарнай бяспекі, дзеянні ў выпадку пажару і нумары выкліку экстраных службаў. Дзеці даведаліся аб прычынах узнікнення пажару, мерах бяспекі пры пажары, спосабах эвакуацыі з палаючага будынка. Выхавацель нагадала дашкалятам аб правілах пажарнай бяспекі ў побыце. Дзеці ўспомнілі, што трэба рабіць, калі здарыўся пажар, а галоўнае дзеці, зразумелі, што нельга панікаваць і хавацца ў шафы, пад ложкі.
Граматныя паводзіны па прадухіленні і падчас узнікнення крытычнай сітуацыі могуць выратаваць жыццё. Галоўнае не разгубіцца і правільна дзейнічаць.




