У летні перыяд у дзіцячым садзе дзеці большую частку часу праводзяць на адкрытым паветры.
Летам вельмі добра арганізоўваць правядзенне розных рухомых гульняў і практыкаванняў на свежым паветры.
Рухомыя гульні прыносяць у жыцці выхаванцаў радасныя пачуцці і, канечне, рухомыя гульні з'яўляюцца лепшым сродкам узаемадзеяння дзяцей.
У нашым садку дзеці вельмі любяць гульні на прагулцы. З задавальненнем гуляюць у "Кошкі-мышкі", "Выбівалы", "У мядзведзя ў бары", "Лавілкі" і інш.
Усе гэтыя гульні садзейнічаюць замацаванню здароў'я дзяцей, пазнавальнаму, моўнаму і сацыяльна-камунікатыўнаму развіццю выхаванцаў.




