Казкі маюць вялікае значэнне для развіцця ўнутранага свету дзіцяці, фарміравання правільнай гаворкі, выхавання культуры паводзін і зносін. Казкі - гэта выдатны і дзіўны свет адкрыццяў для дзіцяці.
Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны казкам. На працягу дня дзеці малодшай групы разглядалі ілюстрацыі, гутарылі, чыталі і інсцэніравалі казкі, а таксама паказалі лялечны тэатр па казцы "Рэпка".






