Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.07.2025

Дзень Незалежнасці

Свята «Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь»

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2025 года, у ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дзяржаўнаму святу. Мэта мерапрыемства — фарміраванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і прывіццё любові да свайго дому, дзіцячага сада, сяброў, блізкіх і роднай краіны.

Свята пачалося з праслухоўвання Гімна нашай краіны. Далей дзеці чыталі вершы пра Беларусь, адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі аповед пра герояў вызваліцеляў, дзякуючы якім мы жывём у свабоднай, шчаслівай і незалежнай краіне. Таксама разгадалі загадкі.

Потым мы адправіліся ў завочнае падарожжа «Мая малая Радзіма», дзе пагутарылі аб важнай падзеі — 85 гадах са дня утварэння Ганцавіцкага раёна.