8 ліпеня Дзень вызвалення Ганцавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сёння выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшлі па патрыятычным маршруце "І ўспомніць страшна, і забыцца нельга"
Дзеці наведалі брацкія магілы і помнікі землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра гісторыю кровапралітных падзей на Ганцаўшчыне, ушанавалі памяць тых, хто ваяваў за мір і дабрабыт будучых пакаленняў, хвілінай маўчання.


