Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.09.2025

Тыдзень бяспекі дарожнага руху

У ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшлі мерапрыемствы ў рамках «Тыдня бяспекі дарожнага руху», прысвечаным пытанням забеспячэння бяспекі дзяцей на дарогах.

На працягу тыдня з дзецьмі былі праведзены тэматычныя гутаркі і мерапрыемствы аб правілах дарожнага руху: «Што я бачыў па дарозе ў дзіцячы сад», «Правілы паводзін на дарозе, у транспарце, на вуліцы», «Каб не здарылася бяды», «Бяспека на вуліцы», «Дарожныя знакі», «Віды транспарту»,  «Язда на ровары, роліках, самакатах».

На групавых інфармацыйных стэндах былі прадстаўлены кансультацыі для бацькоў па тэматыцы бяспечнага дарожнага руху.

На працягу ўсяго тыдня праводзіліся "хвілінкі бяспекі" на якіх мы імкнуліся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а таксама фарміравалі ў дзяцей неабходныя ўяўленні, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.