Сёння ў ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшоў "Чысты чацвер" па ўборцы тэрыторыі дзіцячага саду.
Калектыў прыняў актыўны ўдзел у паляпшэнні санітарнага стану тэрыторыі дзіцячага садка і замацаванай прылеглай тэрыторыі.
Працавалі ўсе дружна, з задавальненнем: адны прыбіралі лістоту і сухую траву на тэрыторыі, а іншыя засохлыя кветкі на кветніку. Усім хацелася, каб тэрыторыя садка была чыстай.
Чысты чацвер – гэта выдатны спосаб праявіць наша жаданне жыць у прыгожым свеце, усім разам пагутарыць у неафіцыйнай абстаноўцы на адкрытым паветры ў пагодлівы восеньскі дзянёк, бо парадак павінен быць як у чалавеку, так і вакол яго.
